ҽ

Статуя Панны Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме Статуя Панны Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме 

Папа на Іспанскай плошчы маліўся за жыхароў Рыма

8 снежня 2019 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа здзейсніў традыцыйны візіт да скульптуры Маці Божай на Іспанскай плошчы ў Рыме.

Францішак прамовіў малітву, у якой ад імя ўсіх рымлян прасіў у Багародзіцы прабачэння за правіны. “Мы з’яўляемся грэшнікамі, але не нявольнікамі граху”, - нагадаў Папа.

Пантыфік даверыў заступніцтву Маці Божай тых, хто ў Рыме і ва ўсім свеце “прыгнечаны роспачу, апусціў рукі па прычыне граху”; тых, хто думае, што для яго няма больш надзеі. Папа маліўся, каб Уваскрослы Хрыстус “знішчыў путы зла”, вызваліў людзей ад залежнасцей і зрабіў мягкімі зацвярдзелыя сэрцы. “І калі гэта адбудзецца ўнутры людзей, тады зменіцца і аблічча горада”, - сказаў Папа.

На Іспанскай плошчы Святога Айца віталі Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі і мэр Вечнага горада. Ужо па традыцыі, сюды прыбылі шматлікія групы вернікаў з рымскіх школ, парафій, касцёльных асацыяцый і прадпрыемстваў.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
08 снежня 2019, 15:59