ҽ

Святы Айцец заклікаў у Нагасакі знішчыць ядзерную зброю

“Свет без ядзернай зброі магчымы і неабходны”, - сказаў Францішак ля падножжа помніка міру ў Нагасакі. 9 жніўня 1945 г. на гэты горад была скінута другая ў гісторыі атамная бомба, у выніку якой загінула 75 тыс. чалавек.

Ян Мойсік

Cвятога Айца прывіталі прадстаўнікі ўладаў горада а таксама дзве асобы, якія перажылі гэтую трагедыю. Папа памаліся перад гэтым мемарыялам і затым прамовіў, на іспанскай мове, свае пасланне. На самым пачатку ён адзначыў, што гэтае месца добра паказвае, сколькі пакут людзі могуць сабе нанесці. Францішак падкрэсліў, што адным з самых глыбокіх жаданняў чалавека з'яўляецца імкненне да стабільнасці і міру. “Мір паміж народамі і стабільнасць нельга прымірыць з любой спробай пабудаваць яго на страху ўзаемнага знішчэння альбо на пагрозе поўнага разбурэння”, - заўважыў Пантыфік. Ён адзначыў, што “гэта магчыма толькі зыходзячы з сусветнай этыкі салідарнасці і супрацоўніцтва ў служэнні будучыні, якая вызначаецца ўзаемазалежнасцю і адказнасцю ўсёй чалавечай сям'і сёння і заўтра”.

Святы Айцец нагадаў катастрафічныя наступствы гонкі ўзбраенняў. Ён падкрэсліў, што пабудова мірнага свету патрабуе ўдзелу ўсіх і ўзаемнага даверу. “Будучы перакананы, што свет без ядзернай зброі магчымы і неабходны, я прашу палітычных лідэраў не забываць, абараніць нас ад пагроз нацыянальнай і міжнароднай небяспекі. Трэба разглядаць катастрафічнае выкарыстання ядзернай зброі з гуманітарнага і экалагічнага пункту гледжання, адмовіўшыся ад узмацнення атмасферы страху, недаверу і варожасці, што падсілкоўваюць ядзерныя дактрыны”, - сказаў Святы Айцец.

Ён заклікаў ствараць умовы, якія забяспечылі б давер і ўзаемнае развіццё, а таксама сусветных лідэраў вырашыць гэтую праблему. “Ніхто не можа быць абыякавым перад пакутамі мільёнаў мужчын і жанчын, якія ўсё яшчэ кранаюць нашым сумленнем. ..Ніхто не можа быць сляпым перад руінамі культуры, няздольнай да дыялогу”, - сказаў Францішак.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
24 лістапада 2019, 11:29