ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі азербайджанскага фонду

27 лістапада 2019 г. раніцай Францішак прыняў на кароткай аўдыенцыі ўдзельнікаў сустрэчы, арганізаванай Азербайджанскім міжнародным фондам імя Нізамі Гянджэві (Nizami Ganjavi).

Форум праходзіць у Рыме 27-28 лістапада 2019 г. на тэму: “Свабода ад насілля: мір, бяспека і прадухіленне канфліктаў у Мэтах развіцця да 2030 г.”.

Пантыфік падзякаваў удзельнікам аўдыенцыі “за рашучасць у вырашэнні асноўных праблем сучаснасці”, “спрыянне міру праз дыялог і ўзаемную павагу”, чэрпаючы натхненне ў вялікага персідскага паэта дванаццатага стагоддзя, імя якога носіць Фонд.

“Заклікаю вас працягваць гэтыя намаганні, запэўніваючы, што культура дыялогу – гэта шлях узаемнага супрацоўніцтва, гэта кодэкс паводзін, а ўзаемаразуменне – гэта спосаб пашырэння братэрства сярод людзей і народаў”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лістапада 2019, 12:22