ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік папрасіў наведваць могілкі і маліцца за памерлых

Францішак заклікаў вернікаў маліцца за сваіх памерлых продкаў і наведваць іх магілы. Ён сам правядзе Эўхарыстыю ў месцы пахавання першых сведак Хрыста.

“Я буду цэлебраваць св. Імшу ў Катакомбах Прысцылы, адным з месцаў пахавання першых хрысціян Рыма. У гэтыя дні, калі, на жаль, разносяцца паведамленні пра негатыўную культуру адносна смерці і памерлых, запрашаю не грэбаваць, калі магчыма, наведваннем могілак і малітвай”, - сказаў Папа 1 лістапада 2019 г., сустракаючыся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Катакомбы Прысцылы – адны з самых старажытных хрысціянскіх падземных катакомбных пахаванняў II-IV стагоддзяў у Рыме.

У мінулым годзе ва Успамін усіх памерлых вернікаў Пантыфік цэлебраваў Эўхарыстыю на рымскіх Лаўрэнтынскіх могілках.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лістапада 2019, 12:36