ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік да каталіцкіх юрыстаў пра “параненыя сужэнствы”

Пра важнасць матчынага клопату пра “параненыя сужэнствы” і місійны характар сакрамэнту сужэнства, нагадаў Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі фармацыйнага курса, арганізаванага Трыбуналам Рымскай Роты.

У гэтай сферы душпастырства важна пазбягаць “бюракратычнага” і “механічнага” падыходу, унікаць у праблемы людзей, “якія пакутуюць і прагнуць спакойнага і шчаслівага жыцця, асабістага і сямейнага”, - заўважыў Францішак, прымаючы 30 лістапада 2019 г. у Ватыкане ўдзельнікаў семінару, прысвечанага абароне сужэнства і душпастырскаму клопату пра “параненыя пары”.

Касцёл ніколі не можа праходзіць міма праблем, таму ў пытаннях кананічнага і прававога характару важна заўсёды шукаць карысці для чалавека, падтрымліваць яго жаданне шчасця, якое, у першую чаргу, з’яўляецца дарам Бога і ад Яго паходзіць, - заўважыў Пантыфік.

Папа заклікаў усіх, хто прымае ўдзел у сужэнскіх кананічных працэсах, перш за ўсё, давяраць Святому Духу і пад Яго кіраўніцтвам вывучаць, распазнаваць і выносіць пастановы.

Францішак нагадаў таксама пра каштоўнасць сведчання хрысціянскіх сужонкаў у сучасным свеце, што патрабуе іх належнай падрыхтоўкі. Паводле яго, недастаткова, каб заручаныя рыхтаваліся да сужэнства, імкнучыся дасягнуць добрай інтэграцыі выключна на ўзроўні псіхалогіі, эмоцый, адносін і задум. Трэба, каб яны паступова развівалі ў сабе пакліканне быць “хрысціянскімі сужонкамі”, “місійнымі вучнямі-сужонкамі”, “сведкамі Евангелля ў сямейным, працоўным і грамадскім жыцці”. Важна, каб хрысціянскія сужонкі адчувалі сябе пакліканымі “сведчыць аб прыгажосці сваёй прыналежнасці да Бога”, аб прычынах сваёй вялікай любові і ладзе жыцця, што стане “эпіфаніяй хрысціянскай надзеі, дадзенай Хрыстом, у свеце”, - перакананы Святы Айцец.

“Біскуп, пробашч, пастаянны дыякан і яго жонка, якія рыхтуюць пары заручаных, павінны дапамагаць ім станавіцца жывымі і апостальскімі ячэйкамі ў парафіяльных супольнасцях”, - заўважыў Францішак. Ён нагадаў, што Касцёл абнаўляцца, калі ўсё больш і больш становіцца “капілярнай сетках сямейных супольнасцей сведкаў і місіянераў Евангелля”.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 лістапада 2019, 12:25