ҽ

Папа падчас св. Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных Папа падчас св. Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных 

Францішак: бедныя дапамагаюць нам трапіць на Неба

Бедныя каштоўныя ў вачах Бога, таму што не размаўляюць на мове “я”: яны не могуць падтрымаць сябе ўласнымі сіламі, патрабуюць людзей, якія возьмуць іх за руку, нагадаў Святы Айцец.

Ян Мойсік

17 лістапада 2019 г. Папа цэлебраваў, у базыліцы св. Пятра, св. Імшу з нагоды Сусветнага дня бедных, які сёлета святкаваўся ў Касцёле ўжо трэці раз запар.

У гаміліі Францішак паразважаў над урыўкам з Евангелле паводле Лукі, у якім Езус кажа, што з цудоўнай ерусалімскай святыні “не застанецца каменя на камені”, праміне амаль усё, каралеўствы і чалавечыя справы, але не Бог і чалавек. “На першым месцы застаецца тое, што ніколі не прамінае: жывы Бог, бясконца большы за любую святыню, якую мы пабудуем Яму, і чалавек, наш бліжні, які варты больш, чым уся інфармацыя свету”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што Езус перасцерагае нас перад двума спакусамі, якія небяспечныя ў нашым жыцці.

Першаю спакусаю, адзначыў Францішак, з’яўляецца паспешлівасць, усё адразу. “Калі мы будзем ганяцца за усё адразу, мы забываем пра тое, што трывае вечна... мы ганяемся за аблокамі, якія праходзяць міма, і губляем неба. Зацікаўленыя апошнімі падзеямі мы больш не знаходзім часу для Бога і брата, які жыве побач”, - заўважыў Папа. Францішак з сумам канстатаваў, што “колькі пажылых асоб, ненароджаных дзяцей, інвалідаў і бедных людзей мы прызнаем за бескарыслівых”, а яны з’яўляюцца каштоўнымі ў вачах Бога, таму што не размаўляюць на мове “я”: яны не могуць падтрымаць сябе ўласнымі сіламі, і таму ім патрэбныя тыя, хто возьме іх за руку.

Святы Айцец нагадаў, што калі бедныя людзі стукаюць у нашыя дзверы, мы павінны прыняць іх заклік аб дапамозе, як заклік адмовіцца ад нашага “я” і прыняць іх з тым жа самым позіркам любові, які мае да іх Бог. “Як жа было б цудоўна, калі б бедныя занялі ў нашым сэрцы месца , якое маюць у сэрцы Бога”, - сказаў Францішак і дадаў, што прабываючы з беднымі, служачы ім, мы паступаем так як Езус, разумеем, што застаецца і што прамінае ў жыцці..

На заканчэнне Пантыфік адзначыў, што бедныя, якія просяць у нас любові, вядуць нас прама да Езуса і дапамагаюць нам трапіць на Неба: менавіта таму вера Божага народа бачыла іх як брамнікаў Неба. “Ужо зараз яны з’яўляюцца нашым скарбам, скарбам Касцёла. На самай справе яны адкрываюць нам багацце, якое ніколі не старэе, тое, што звязвае зямлю з Небам і для якога сапраўды варта жыць: любоў”, - перакананы Папа.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2019, 10:46