ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінод: Выніковы дакумент і выбары Паслясінадальнай Рады

Падчас 15-й Генеральнай Асамблеі Сінода, якая прайшла 25 кастрычніка 2019 г. быў прадстаўлены Выніковы дакумент сходу і абраны члены Паслясінадальнай Рады.

У склад Рады – спецыяльнага органа пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, мэта якога заключаецца ў ажыццяўленні ўказанняў Асамблеі, – былі абраны трынаццаць прадстаўнікоў епіскапатаў Панамазонскага рэгіёну: чатыры – ад Бразіліі, па два – ад Балівіі, Калумбіі і Перу, па адным – ад Антыльскіх астравоў, Венесуэлы і Эквадору. Яшчэ трох членаў Паслясінадальнай Рады прызначыць Папа.

У ходзе пасяджэння Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў па Амазоніі, кардынал Клаўдыё Хумэс, зачытаў удзельнікам Асамблеі тэкст Выніковага дакумента, падрыхтаваны адмысловай сінадальнай Камісіяй. У першай палове дня 26 кастрычніка ўдзельнікі Сінода працягваюць вывучаць тэкст дакумента, а ў другой палове дня адбудзецца галасаванне па кожным з яго пунктаў.

На пачатку 15-й Генеральнай Кангрэгацыі Папа папрасіў прабачэння ў тых, каго абразіў крадзеж з рымскага касцёла Санта-Марыя-ін-Траспанціна амазонскіх фігурак, якія потым былі кінуты ў Тыбр. “У першую чаргу гэта здарылася ў Рыме і як біскуп дыяцэзіі я прашу прабачэння ў людзей, якіх абразіў гэты жэст”, - сказаў ён. Францішак удакладніў, што скульптуркі Пачамамы былі размешчаны ў касцёле не дзеля “ідалапаклонства”, абвергнуўшы такім чынам чуткі пра тое, што мела месца пакланне язычніцкім бажкам. 

Навіна ў фармаце аўдыё

 

26 кастрычніка 2019, 10:41