ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў маліцца за місіянераў

Пантыфік заклікаў вернікаў да ружанцовай малітвы ў інтэнцыі місіянерскай дзейнасці Касцёла. Аб гэтым ён казаў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 27 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане.

Францішак нагадаў пра заканчэнне Надзвычайнага місійнага месяца ў Каталіцкім Касцёле, які праходзіў у кастрычніку. Ён таксама падкрэсліў, што гэты месяц традыцыйна прысвечаны ружанцовай малітве.

“Зноў скіроўваю заклік да малітвы Ружанца ў інтэнцыі місіянерскай дзейнасці Касцёла сёння, у прыватнасці за місіянераў і місіянерак, якія сустракаюцца з вялікімі цяжкасцямі. У той жа самы час будзем працягваць маліцца Ружанец у інтэнцыі міру. Евангелле і мір ідуць разам”, - падкрэсліў Святы Айцец.
 

28 кастрычніка 2019, 08:35