Відэапасланне Францішка жыхарам Маўрыкія
“Набліжаецца апостальскае падарожжа, якое прывядзе мяне і на ваш выдатны востраў. Ужо адсюль, з Рыма, я вітаю вас з гарачай любоўю і кажу вялікі дзякуй, бо ведаю, што вы доўгі час рыхтуецеся да гэтай сустрэчы”, - распачаў Францішак свой .
Ён прызнаўся, што “будзе рады абвяшчаць Евангелле народу, які сфарміраваўся дзякуючы сустрэчы розных этнічных груп, і таму багаты разнастайнымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі”.
“З самага пачатку Каталіцкі Касцёл быў пасланы да ўсіх народаў і прамаўляў на ўсіх мовах свету. Але мова Евангелля, і вы ведаеце пра гэта, – гэта любоў. Няхай Пан праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі дазволіць мне абвяшчаць вам Евангелле сілай Духа Святога, каб вы ўсе ўсвядомілі і прынялі яго”, - звярнуўся Папа да маўрыкійцаў.
Маўрыкій стане другой з трох краін, якія наведае Францішак падчас свайго афрыканскага Апостальскага падарожжа. Падчас тыднёвай пілігрымкі, якая пачнецца 4 верасня 2019 г., ён таксама пабывае ў Мазамбіку і на Мадагаскары.