ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў маліцца аб ахове мораў і акіянаў

Францішак заклікаў на працягу верасня маліцца аб захаванні мораў і акіянаў. Адмысловы відэа-ролік быў падрыхтаваны і распаўсюджаны 19 верасня 2019 г. Сусветнай сеткай малітвы.

Пантыфік нагадаў, што ў акіянах утрымліваецца большая частка водаў планеты і мноства жывых істот, многія з якіх сёння знаходзяцца па розных прычынах пад пагрозай. “Мы не ўсведамляем гэтага і не хочам браць на сябе адказнасці. Не будзем забываць, што кожны другі ўдых мы робім дзякуючы акіянам”, - заўважыў ён.

Папа прызнаўся, што нядаўна размаўляў з групай рыбакоў, якія выцягнулі з вады шэсць тон пластыку. “Гэта смерць акіянаў. Гэта смерць усіх жывых істот. Гэта мая смерць”, - з трывогай падкрэсліў Пантыфік.

“Міждысцыплінарны падыход да барацьбы з пагрозамі, выкліканымі неналежным кіраваннем нашымі морамі, дапаможа адказаць на гэты вялікі выклік. Менавіта ад гэтага залежыць наша выжыванне. Наша салідарнасць з “супольным домам” нараджаецца з нашай веры”, - звярнуў увагу Францішак.

“Будзем маліцца, каб палітыкі, навукоўцы і эканамісты разам працавалі на карысць аховы мораў і акіянаў на Зямлі”, - нагадаў Святы Айцец сваю малітоўную інтэнцыю на верасень.

Відэа-ролік з інтэнцыяй Папы
Навіна ў фармаце аўдыё
19 верасня 2019, 14:43