ҽ

Папа з мадагаскарскімі законніцамі. Ілюстрацыйнае фота. Папа з мадагаскарскімі законніцамі. Ілюстрацыйнае фота. 

Святы Айцец: у барацьбе за святасць “не прадугледжана пенсіі”

Штодня рабіце маленькія ўчынкі любові, якія збаўляць свет і набліжаюць да Бога, а калі мірскія думкі з’яўляюцца ў галаве, шчыльна зачыняйце дзверы, - параіў Папа законніцам Мадагаскара.

Падчас наведвання 7 верасня 2019 г. кляштара кантэмпляцыйнага жаночага манаскага ордэна кармэлітак босых у Антананарыву, Францішак звярнуўся да прысутных законніц з кароткай спантаннай прамовай, падчас якой даў некалькі парадаў адносна таго, як перамагаць зло і абараняць святасць жыцця.

Папа перасцярог прысутных, што спакусіцель ніколі не жадае, каб яго раскрылі, а таму нярэдка паяўляецца ў выглядзе разумнага, адукаванага чалавека, больш таго, вельмі часта – пад выглядам духоўнага настаўніка. Таму нельга чакаць, пакуль ён пранікне занадта глыбока ў сэрца, але трэба адразу ісці на размову з галоўнай настаяцельніцай або з законніцай з супольнасці – “каб абараняць святасць, любоў, кляштар”.

Перамога – у празрыстасці сэрца, у шчырых размовах, “нават калі і не ўсе настаяцельніцы – лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне зычлівасці”, - пажартаваў Святы Айцец.

Ён нагадаў таксама пра фундаментальную ўмову змагання з д’яблам і прабывання ў любові Бога – пра няспынную малітву, і дадаў, што ў барацьбе са злом, у барацьбе за святасць “не прадугледжана пенсіі”: мы вымушаны змагацца са змеем-спакушальнікам да самага канца, але гэтая “цудоўная барацьба”, бо ў ёй прысутны Божы спакой.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 верасня 2019, 12:10