ҽ

Падчас паветранай прэс-канферэнцыі Падчас паветранай прэс-канферэнцыі 

Пантыфік заклікаў маліцца за жыхароў Багамскіх астравоў

Маліцца за жыхароў Багамскіх астравоў, якія пацярпелі ад урагану “Дорыян”, заклікаў Папа журналістаў, якія 4 верасня 2019 г. ляцелі з ім у Мазамбік – гэта першы этап яго візіту ў Афрыку.

Верны шматгадоваму звычаю, уведзенаму св. Янам Паўлам II, Святы Айцец сустрэўся ў самалёце з прадстаўнікамі СМІ. Падчас паветранай прэс-канферэнцыі ён спаслаўся на бягучыя сусветныя падзеі.

Напачатку Пантыфіка ад імя прысутных ватыканістаў вітаў новы кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні, для якога гэта першы папскі візіт у такой ролі.

Спасылаючыся на апошнія падзеі, Францішак запэўніў, што “частка яго сэрца з тымі, хто знаходзіцца на самай далёкай “перыферыі”, з жыхарамі Карыбскага басейна, пацярпелымі ад катастрофы, выкліканай ураганам “Дорыян”. Ён папрасіў пасажыраў доўгага рэйса ў Паўднёвую Афрыку памаліцца ў гэтай інтэнцыі і згадаў пра сотні тысяч бяздомных і ахвяр вялікага катаклізму. Гэта “бедныя людзі, якія за ноч страцілі свае дамы і ўсё, у тым ліку і сваё жыццё”, - заўважыў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 верасня 2019, 15:26