ҽ

1568097438749.JPG

Францішак завяршыў сваю афрыканскую пілігрымку

10 верасня 2019 г. у 9.13 па мясцовым часе самалёт са Святым Айцом на борце вылецеў з аэрапорта Антананарыву ў Рым. Завяршыўся візіт Францішка ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій.

У 8.15 па мясцовым часе Папа пакінуў Апостальскую нунцыятуру ў Антананарыву і адправіўся ў аэрапорт. Там яго сустракалі Прэзідэнт краіны Анры Радзуэліна з жонкай. Пасля некалькіх хвілін размовы з кіраўніком дзяржавы Францішак адправіўся на лётнае поле, дзе пасля кароткай цырымоніі развітання сеў у Boeing авіякампаніі Air Madagascar.

У 9.13 самалёт вылецеў у Рым. Прыбыццё ў аэрапорт Ciampino запланавана на 19.00. Палёт будзе праходзіць над тэрыторыяй Мадагаскара, Танзаніі, Кеніі, Паўднёвага Судана, Эфіопіі, Егіпта, Грэцыі і Італіі.

Цырымонія развітання ў аэрапорце Антананарыву
Навіна ў фармаце аўдыё
10 верасня 2019, 10:44