ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік скіраваў відэа-пасланне на Дзень мігранта і бежанца

“Сапраўднае развіццё – інклюзіўнае, плённае і скіраванае да будучыні”, у той час як “сучасны свет з кожным днём становіцца ўсё больш і больш элітарысцкім і жорсткім да адрынутых”, заўважыў Папа.

2 ліпеня 2019 г. Пантыфік скіраваў відэа-пасланне, прымеркаванае да Сусветнага дня мігранта і бежанца. Ён будзе адзначацца 29 верасня 2019 г.

У звароце Францішак заўважыў, што “краіны, якія развіваюцца, працягваюць вычэрпваць свае прыродныя і чалавечыя рэсурсы на карысць малой колькасці некаторых прывілеяваных рынкаў”. Войны ідуць у адных краінах свету, а зброя вырабляецца і прадаецца іншымі, якія потым не жадаюць клапаціцца пра бежанцаў, падкрэсліў Папа.

Паводле Святога Айца, нельга казаць пра мір і адначасова гандляваць зброяй. “Ці не можам мы казаць пра крывадушнасць такой мовы? Людзі, якія пакутуюць ад наступстваў гэтага – заўсёды малыя, бедныя, найбольш уразлівыя, якім забаронена сядаць за стол, якім пакідаюцца толькі “крошкі” са святочнага стала”, - з жалем заўважыў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што манаполія на развіццё “робіць багатых усё больш і больш багатымі, а бедных – усё больш і больш беднымі”, у той час як сапраўднае, мае на мэце інтэгральнае развіццё людзей і дабро будучых пакаленняў.

Відэа-пасланне Святога Айца
Навіна ў фармаце аўдыё
02 ліпеня 2019, 13:37