ҽ

Галоўны рэдактар Pope Андрэа Тарніелі Галоўны рэдактар Pope Андрэа Тарніелі  Калонка рэдактара

Ватыканскі медыя-эксперт пра ўвагу Папаў да цыган

Просьба аб прабачэнні за дыскрымінацыю, з якой Папа звярнуўся да румынскай цыганскай супольнасці – гэта не штосьці новае ў Касцёле, але працяг доўгай традыцыі, заўважыў галоўны рэдактар Pope.

У сваёй аўтарскай калонцы Андрэа Тарніелі звярнуў увагу, што Францішак не быў першым Рымскім Пантыфікам, які прасіў прабачэння ў цыган за дыскрымінацыю і пераслед, спазнаныя на працягу гісторыі, у тым ліку з боку католікаў.

У 1965 г. Павел VI цэлебраваў св. Імшу на тэрыторыі Міжнароднага цыганскага лагеру ля італьянскай Памецыі, і казаў, што цыгане знаходзяцца ў сэрцы Касцёла па той прычыне, што з’яўляюцца самотнымі. Хоць ён і не прасіў прабачэння, але даў пачатак эпосе перапрашэння ў хрысціянскіх супольнасцей за некаторыя цёмныя старонкі гісторыі.

Сапраўднай просьбай аб прабачэнні за злачынствы супраць цыган можна лічыць заклік Яна Паўла ІІ, які, падчас Юбілейнага 2000-нага году, маліўся, “каб хрысціяне маглі пакаяцца за словы і ўчынкі, якія часам былі выкліканы пыхай, нянавісцю, прагненнем панавання над іншымі, варожасцю да самых слабых сацыяльных груп, сярод якіх мігранты і цыгане”.

Увагу і разуменне да цыганскіх супольнасцей выказваў Бэнэдыкт XVI. Падчас сустрэчы з імі ў 2011 г. ён казаў: “На жаль на працягу стагоддзяў вы спазналі горкі смак непрыняцця, а часам, і пераследу. Сумленне еўрапейцаў не можа забываць пра гэты вялікі боль! Няхай ваш народ ніколі больш не будзе аб’ектам прыгнёту, адчужэння і пагарды!”.

Працягваючы шлях, вызначаны папярэднікамі, Францішак папрасіў прабачэння ў цыган, як раней у карэнных народаў Лацінскай Амерыкі або ў ахвяр сексуальных злоўжыванняў з боку некаторых прадстаўнікоў духавенства. Андрэа Тарніелі прыгадаў словы Пантыфіка з Ліста да Божага Народу: “З сорамам і раскаяннем, як супольнасць Касцёла, мы прызнаем, што не змаглі быць там, дзе павінны былі быць, што не дзейнічалі своечасова, прызнаючы памер і сур’ёзнасць шкоды, нанесенай многім людзям”.

Ватыканскі медыя-эксперт зазначыў, што шлях таго, хто просіць прабачэння, з’яўляецца нялёгкім. Ён нагадаў пра крытыку ўнутры Касцёла, якой падвяргаўся за гэта Ян Павел ІІ.

“Для хрысціян нармальна (або павінна быць) – прасіць прабачэння, прызнаваць сябе грэшнікамі, якія пастаянна патрабуюць ачышчэння. І нават калі правіны заўсёды былі і застаюцца асабістымі, у кожную эпоху Касцёл намагаецца ўсё больш верна разумець евангельскае пасланне і жыць ім, усведамляючы фальшывыя шляхі ці памылкі, якія рабіў. Для нязгоды, якая ўсё часцей выказваецца перад абліччам просьбаў аб прабачэнні за факты, што мелі месца ў мінулым, ёсць рацыя: нельга судзіць нашых папярэднікаў у святле сучаснай успрымальнасці. Але ў мінулыя стагоддзі таксама было магчыма ўсведамляць, як рабілі некаторыя прарокі, якіх не слухалі, што Езус заўсёды стаіць на баку ахвяр, а не катаў, на баку тых, хто падвяраецца ганенням, а не ганіцелей. І апосталу Пятру, які, баронячы Яго, адсек вуха слузе першасвятара, Ён загадаў схаваць меч у ножны”, - нагадаў галоўны рэдактар Pope.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 чэрвеня 2019, 12:42