ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: евангелізацыя ў інтэрнэце патрабуе ласкавасці

Францішак скіраваў кароткае відэа-пасланне да ўдзельнікаў фармацыйнай сустрэчы “iMission”, прысвечанай евангелізацыі ў інтэрнэце. Яна прайшла 13 чэрвеня 2019 г. у Мадрыдзе.

Папа зазначыў, што галоўнай праблемай сёння з’яўляецца не тое, пра што казаць, але як гэта рабіць. Важна, каб словы гучалі не “стэрыльна”, нібыта ў лабараторыі, але, каб былі выразам блізкасці і ласкавасці. “Ласкавасць робіць шляхетнымі, ласкавасць – гэта мова Бога!”, - падкрэсліў ён.

Францішак нагадаў, што Бог аб’яўляецца Ізраэлю менавіта як ласкавы бацька, як “Айцец, што носіць сваё дзіця на руках”.

“Не бойцеся ласкавасці! Уключыцеся ўсім сэрцам і тады вы зможаце “казаць” тое, што з’яўляецца праўдай! Не штосьці стэрыльнае, дэкларатыўнае, кампраміснае, але тое, што дапамагае будаваць будучыню”, - заклікаў “лічбавых місіянераў” Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 чэрвеня 2019, 14:16