ҽ

Румынскія вернікі падчас св. Імшы з Папам Румынскія вернікі падчас св. Імшы з Папам 

Францішак даручыў румынскі народ апецы Маці Божай

Папа даручыў румынскі народ матчынай апецы Панны Марыі. З адмысловым заклікам ён звярнуўся перад малітвай “Уладарка неба”, якую правёў 2 чэрвеня 2019 г. пасля св. Імшы ў горадзе Блаж.

Пантыфік падзякаваў прадстаўнікам дзяржаўных уладаў Румыніі, за супрацоўніцтва ў арганізацыі візіту, а таксама выказаў падзяку Патрыярху Румынскаму Даніілу, членам Святога Сінода, духавенству і вернікам Румынскай Праваслаўнай Царквы за братэрскі прыём. “Няхай Пан благаславіць гэтую старажытную і выбітную Царкву і падтрымлівае яе місію”, - пажадаў Папа.

Святы Айцец аддзячыў каталіцкай супольнасці Румыніі за магчымасць супольнай малітвы і яе руплівую евангелізацыйную дзейнасць.

“Няхай Панна Марыя агарняе сваёй матчынай апекай усіх грамадзян Румыніі, якія на працягу сваёй гісторыі заўсёды давяралі Яе заступніцтву. Ёй давяраю ўсіх вас і прашу Яе весці вас па шляху веры, каб набліжацца да будучыні сапраўднага прагрэсу і міру і спрыяць будаўніцтву ўсё больш і больш справядлівай і братэрскай Айчыны”, - сказаў Папа.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
02 чэрвеня 2019, 12:31