ҽ

Папа падчас візіту ў цэнтр для бежанцаў у Сафіі Папа падчас візіту ў цэнтр для бежанцаў у Сафіі 

Святы Айцец наведаў цэнтр для бежанцаў у Сафіі

Другі дзень падарожжа Францішка ў Балгарыю пачаўся з візіту ў каталіцкі цэнтр для бежанцаў “Ураждэбна”. Ён быў адкрыты ў 2013 г. на аднайменнай ускраіне Сафіі.

Раніцай 6 мая 2019 г. Пантыфік прыбыў на тэрыторыю структуры. Ля ўваходу яго сустракаў дырэктар цэнтра і кіраўнік балгарскага “Caritas”. З прывітальным словам да Папы звярнуўся адзін з валанцёраў, затым дзеці праспявалі яму спеў і падарылі свае малюнкі.

Францішак паразмаўляў з групай з пяцідзесяці бежанцаў – сем’ямі з дзецьмі, пераважна з Сірыі і Іраку. “Сёння свет мігрантаў і бежанцаў з'яўляецца крыжам, крыжам чалавецтва, крыжам вялікай колькасці людзей, якія пакутуюць”, - сказаў ён. 

Цэнтр “Ураждэбна” з’яўляецца адной з трох дабрачынных структур для бежанцаў у балгарскай сталіцы. На цяперашні час у іх знаходзяцца каля 2 тыс. чалавек. Бежанцамі апякуюцца міжнародныя і мясцовыя няўрадавыя арганізацыі, у тым ліку каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Caritas”.

Рэпартаж з цэнтра для бежанцаў у Сафіі

Пасля візіту ў цэнтр для бежанцаў Францішак накіраваўся ў міжнародны аэрапорт Сафіі, адкуль вылецеў у Ракаўскі. Тут ён будзе цэлебраваць св. Імшу, падчас якой удзеліць Першую св. Камунію 250 дзецям з усёй Балгарыі. Затым Папа сустрэнецца з каталіцкай супольнасцю св. Міхала Арханёла. Па вяртанні ў Сафію, на сталічнай плошчы Незалежнасці, ён памоліцца аб міры ў прысутнасці прадстаўнікоў розных веравызнанняў, прысутных у Балгарыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 мая 2019, 10:10