ҽ

Лагатып Сінода па Амазоніі Лагатып Сінода па Амазоніі 

Папа зрабіў прызначэнні ў сувязі з Сінодам Біскупаў па Амазоніі

Папа зрабіў прызначэнні ў сувязі з правядзеннем Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне, якая будзе праходзіць у Ватыкане з 6 па 27 кастрычніка 2019 г.

Галоўным рэлятарам будзе кардынал Клаўдыё Хумэс, арцыбіскуп-эмерыт Сан-Паўлу і старшыня Панамазонскай Касцёльнай Сеткі, а спецыяльнымі сакратарамі: біскуп Давід Марцінэс дэ Агірэ Гінэа, Апостальскі вікарый Пуэрта Мальданада ў Перу, і кс. Майкл Чэрны, падсакратар у ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Тэмай біскупскага сходу будзе: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.

Як падкрэсліваецца ў падрыхтоўчым дакуменце Панамазонскага Сінода, адна з задач Асамблеі: вынайсці новую мадэль развіцця, укаранёную ў Евангеллі справядлівасці, у салідарнасці і ўніверсальным прызначэнні даброт, якая б перасягнула ўтылітарысцкую і індывідуалістычную логіку, што адмаўляецца падпарадкоўваць эканамічную і тэхналагічную моц этычным крытэрыям.

У дакуменце падкрэсліваецца, што сёння карэнныя народы Амазоніі з’яўляюцца ахвярамі працяглага ўмяшання чалавека, дзе пераважае “культура адчужэння”, і дамінуючай эканамічнай мадэлі, для якой прыбытак больш важны за чалавечую годнасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 мая 2019, 12:45