ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа прыняў дэлегацыю італа-албанскіх католікаў

25 мая 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю епархіі Лунгра для італа-албанцаў кантынентальнай Італіі, з нагоды 100-годдзя яе заснавання. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 6 тыс. чалавек.

Звяртаючыся да сваіх гасцей Папа прыгадаў пра “мужны духоўны шлях” і “вернасць традыцыі”, якую італа-албанцы захавалі “нягледзячы на цяжкасці і пакуты”.

Святы Айцец заклікаў вернікаў сведчыць, што “любоў прыгажэйшая за нянавісць, сяброўства – прыгажэйшае за варожасць, братэрства паміж усімі намі – прыгажэйшая за канфлікты”.

Францішак узгадаў пра людзей, якія “перадалі веру сваім жыццём”, а не толькі словамі і заклікаў наследаваць іх прыклад, перадаючы атрыманую духоўную спадчыну будучым пакаленням.

Папа заклікаў прадстаўнікоў італа-албанскай каталіцкай супольнасці вучыцца ад Панны Марыі паслухмянасці Пану і быць шчодрымі прыладамі яго задумы збаўлення.

Рэпартаж з аўдыенцыі для італа-албанскай супольнасці
Навіна ў фармаце аўдыё
25 мая 2019, 14:02