ҽ

Папа сустракаецца з рабінамі падчас XXX Дня сяброўства паміж юдэямі і католікамі Папа сустракаецца з рабінамі падчас XXX Дня сяброўства паміж юдэямі і католікамі 

Пантыфік падтрымаў працу каталіцка-яўрэйскага камітэта

“Дзякую вам за ўсё, што вы робіце!”, - звярнуўся Папа да прадстаўнікоў Міжнароднага каталіцка-яўрэйскага камітэта. У гэтыя дні яны праводзяць сустрэчу ў Рыме.

З моманту апублікавання Nostra Aetate і да гэтага часу юдэйска-каталіцкі дыялог прынёс добрыя вынікі, лічыць Францішак. “Мы падзяляем багатую духоўную спадчыну, якая можа і павінна ўсё больш і больш паважацца і цаніцца. Адначасова мы расцём ва ўзаемным разуменні, братэрстве і агульнай прыхільнасці ад імя іншых”, - адзначыў ён.

Папа высока ацаніў тэмы, якія ўздымаюцца на рымскай нарадзе: дапамога бежанцам, барацьба з антысемітызмам, клопат пра хрысціян, якіх пераследуюць у розных частках свету, стан юдэйска-каталіцкага дыялогу і яго больш шырокія перспектывы.

“Я падтрымліваю вас, паколькі дыялог з’яўляецца спосабам лепшага разумення адно аднаго і супрацоўніцтва ў стварэнні атмасферы не толькі цярпімасці, але і павагі паміж рэлігіямі. Нашай сілай з’яўляецца пяшчотная моц сустрэчы, а не экстрэмізм, які сёння ўзнікае ў некаторых колах і прыводзіць выключна да канфлікту. Ніколі не памыляемся, калі шукаем. (...) Малюся, каб ваш сход стаў сустрэчай у міры і на карысць міру. Няхай благаслаўленне Усявышняга будзе з вамі і падорыць настойлівасць пяшчоты і мужнасць цярпення. Шалом!”, - сказаў Пантыфік 15 мая 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.

Рымская сустрэча сабрала тых, хто “прафесійна” займаецца юдэйска-каталіцкім дыялогам. Яе арганізавалі: Міжнародны яўрэйскі камітэт па міжрэлігійных кансультацыях, Папская камісія па рэлігійных адносінах з юдаізмам і Канферэнцыя Біскупаў Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 мая 2019, 12:29