ҽ

Францішак падчас малітвы "Уладарка неба" Францішак падчас малітвы "Уладарка неба" 

Пантыфік: Балгарыя павінна застацца зямлёй сустрэчы

Хрыстус жыве і прагне, каб жылі мы, падкрэсліў Францішак у прамове перад малітвай “Уладарка неба”. Яна прайшла 5 мая 2019 г. на плошчы св. Аляксандра Неўскага ў Сафіі.

Пантыфік правёў некаторы час у малітве ў сафійскім катэдральны саборы, пасля чаго звярнуўся да вернікаў, што чакалі яго перад святыняй, са словамі велікоднага прывітання: “Хрыстус уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!”.

“Ён – наша надзея і самая прыгожая маладосць гэтага свету. Усё, да чаго Ён дакранаецца, становіцца новым, напаўняецца жыццём. Таму, першыя словы, якія хачу скіраваць да кожнага з вас: Ён жыве і прагне, каб жыў ты!”, - дадаў Папа.

Францішак заклікаў вернікаў памятаць: як бы чалавек не аддаляўся ад Бога, Ён заўсёды будзе побач, чакаючы і заклікаючы распачаць усё спачатку.

“[Калі будзеш адчуваць сябе старым па прычыне смутку, крыўды, страхаў, сумневаў і паразаў, Ён заўсёды будзе побач з табой, каб зноў даць табе сілу і надзею]”

, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў пра шматлікіх пастыраў, якія прапаведавалі веру ва Уваскрослага Хрыста ў Балгарыі і вылучаліся святасцю жыцця. Сярод іх – св. Ян ХХІІІ, якога, паводле Францішка, можна лічыць “святым балгарынам”, бо ён пражыў у гэтай краіне доўгі перыяд з 1925 па 1934 гг.

“Тут ён навучыўся высока цаніць традыцыю Усходняй Царквы, устанаўліваючы сяброўскія стасункі з іншымі рэлігійнымі канфесіямі. Яго дыпламатычны і душпастырскі досвед, атрыманы ў Балгарыі, пакінуў настолькі моцны след у яго пастырскім сэрцы, што прывёў яго да спрыяння ў Касцёле перспектыве экуменічнага дыялогу, што атрымаў значны імпульс падчас Другога Ватыканскага Сабора, скліканага менавіта Папам Ранкалі. У пэўным сэнсе, мы павінны дзякаваць гэтай зямлі за мудрую і натхняючую інтуіцыю “Добрага Папы”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў маліцца праз заступніцтва Панны Марыі, каб балгарская зямля заўсёды заставалася “зямлёй сустрэчы”, на якой, нягледзячы на культурныя, рэлігійныя, этнічныя адметнасці, людзі могуць надалей паважаць адзін аднаго, як дзеці аднаго Айца.

Рэпартаж з малітоўнай сустрэчы Папы з балгарскімі вернікамі
Навіна ў фармаце аўдыё
05 мая 2019, 13:20