Францішак удзеліць пасвячэнне дзевятнаццаці дыяканам
Восем будучых святароў належаць да Святарскага брацтва Сыноў Крыжа, адзін – да манаскай кангрэгацыі Сям’і Вучняў; двое – вучыліся ў Папскай рымскай вышэйшай духоўнай семінарыі і яшчэ восем – у рымскім Дыяцэзіяльным калегіуме “Redemtoris Mater”.
Большасць з кандыдатаў да святарства мае італьянскае паходжанне, але чацвёра маюць карані ў іншых краінах: Харватыі, Перу, Гаіці і Японіі. Самаму старэйшаму з групы – 46 гадоў, а малодшаму – 28.
Як паведаміў Рымскі вікарыят, папярэднічаць урачыстай падзеі будзе малітоўнае чуванне. Яно пройдзе вечарам 10 мая 2019 г. у базыліцы св. Яна на Латэране пад кіраўніцтвам Папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі, кардынала Анджэла Дэ Данаціса. Сваімі сведчаннямі падчас яго падзеляцца тры будучыя святары з узгаданай групы.