ҽ

pope-francis-general-audience-1557908330701.jpg

Францішак “пракаціў” дзяцей на сваім папамабілі

Пантыфік запрасіў у свой памамабіль дзяцей-мігрантаў. Гэта адбылося 15 мая 2019 г. перад агульнай аўдыенцыяй, калі Пантыфік здзяйсняў традыцыйны “аб’езд” пілігрымаў, сабраных на плошчы св. Пятра.

Святы Айцец загадаў спыніць папамабіль ля васьмі дзяцей, якія некалькі месяцаў таму прыбылі ў Італію дзякуючы гуманітарным калідорам. Гэтыя падлеткі з розных краін, у тым ліку з Сірыі, Нігерыі і Конга, у цяперашні час пражываюць з сваімі сем’ямі ў сацыяльным цэнтры недалёка ад Рыма.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 мая 2019, 11:20