ҽ

Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота 

Цэлебрацыі з удзелам Папы: тры пілігрымкі і кансісторый

Тры пілігрымкі і кансісторый па кананізацыйных справах уваходзяць у планы Святога Айца на два бліжэйшых месяцы. Аб гэтым 2 мая 2019 г. паведаміла служба папскіх літургічных цэлебрацый.

Першым у спісе значыцца Апостальскае падарожжа Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію, якое пройдзе 5-7 мая. Праз некалькі дзён пасля яго завяршэння, 12 мая, у IV Велікодную нядзелю, Францішак узначаліць св. Імшу ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, падчас якой удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне групе дыяканаў з Рымскай дыяцэзіі.

Чэрвень таксама пачнецца для Святога Айца з пілігрымкі: з 31 мая па 2 чэрвеня ён будзе знаходзіцца ў Румыніі. 8 чэрвеня Пантыфік прыме ўдзел у малітоўным чуванні на плошчы св. Пятра, а на наступны дзень, там жа, узначаліць Эўхарыстыю з нагоды ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. 16 чэрвеня пройдзе пастырскі візіт Папы ў дыяцэзію Камерына-Сан-Северына ў італьянскай вобласці Марке, пацярпелай ад землятрусу ў жніўні 2016 г. Ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, 29 чэрвеня, Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу ў Ватыкане, падчас якой благаславіць паліі для арцыбіскупаў-мітрапалітаў, прызначаных на працягу апошніх дванаццаці месяцаў.

Паведамляецца таксама, што 1 ліпеня Святы Айцец узначаліць Звычайны публічны кансісторый, на якім, разам з кардыналамі, прысутнымі ў Рыме, разгледзіць некаторыя кананізацыйныя справы.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 мая 2019, 11:55