ҽ

Папа падчас сустрэчы з а. Жан-П'ерам Шаўмахерам Папа падчас сустрэчы з а. Жан-П'ерам Шаўмахерам 

Святы Айцец прывітаў манаха з Тыбірыны

Святы Айцец прывітаў а. Жан-П’ера Шумахера – аднаго з двух манахаў, якія выжылі ў выніку нападу тэрарыстаў на кляштар трапістаў у алжырскай Тыбірыне ў красавіку 1996 г.

На заканчэнне сустрэчы з духавенствам і кансэкраванымі асобамі, якая прайшла 31 сакавіка 2019 г. у катэдральным касцёле ў Рабаце, Пантыфік прывітаў французскага місіянера і пацалаваў яму руку.

95-гадовы а. Жан-П’ер жыве ў кляштары Мідэлт, на поўначы Марока.

Напад на кляштар трапістаў у Алжыры адбыўся ў ноч з 26 на 27 сакавіка 1996 г. Тэрарысты выкралі сем манахаў, якіх пазней забілі. Яшчэ двое – а. Жан-П’ер Шумахер і а. Амедэй Нато – знаходзіліся на дзяжурстве ў пакоях для гасцей і таму не знойдзейны баевікамі, што ўратавала ім жыццё. Амедэй Нато памёр у 2008 г.

У снежні 2018 г. загінулыя трапісты з Тыбірыны былі беатыфікаваны як мучанікі, забітыя падчас Грамадзянскай вайны ў Алжыры ў перыяд з 1994 г. па 1996 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 красавіка 2019, 15:19