ҽ

Рамонт храма пасля землятрусу ў Аквіле. Ілюстрацыйнае фота Рамонт храма пасля землятрусу ў Аквіле. Ілюстрацыйнае фота  

Папа салідарны з жыхарамі Аквілы праз 10 гадоў пасля землятрусу

Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі італьянскай Аквілы ў гадавіну разбуральнага землятрусу. Адмысловую тэлеграму атрымаў мясцовы арцыбіскуп-мітрапаліт, кардынал Джузэпэ Пэтрокі.

“У гэтыя дні адзначаецца дзясятая гадавіна землятрусу, Які разбурыў ваш горад і тэрыторыю, што акружае яго, сеючы смерць і разбурэнне. Я малюся за ўсіх ахвяр гэтай трагедыі і іх сем’і. Запэўніваю, што суправаджаю вас маім жывым удзелам на цяжкім шляху аднаўлення”, - напісаў Пантыфік.

Ён пажадаў, каб Езус Уваскрослы падарыў кожнаму святло і сілу, паспрыяў большай згуртаванасці і крэатыўнасці касцёльнай і грамадзянскай супольнасці, дапамог жыхарам Аквілы заставацца мужнымі сведкамі “актыўнай законнасці, эфектыўнага ўзаемадзеяння і братэрскай салідарнасці”.

Землятрус у Аквіле магнітудай 6,3 адбыўся 6 красавіка 2009 г. у 3.32 ночы па мясцовым часе. Ён стаў самым разбуральным на тэрыторыі Італіі за апошнія 30 гадоў. Падземныя штуршкі былі адчувальныя нават у Рыме і на ўзбярэжжы Адрыятыкі на ўсходзе краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 красавіка 2019, 12:13