ҽ

Бэнэдыкт XVI падчас візіту ў Нотр-Дам у 2008 г. Бэнэдыкт XVI падчас візіту ў Нотр-Дам у 2008 г. 

Францішак: Нотр-Дам – архітэктурная жамчужына калектыўнай памяці

У сувязі з пажарам у Нотр-Дам, Францішак накіраваў адмысловы ліст на імя арцыбіскупа Парыжа Мішэля Опэці, у якім запэўніў у сваёй малітве і салідарнасці.

“Пасля пажару, які знішчыў вялікую частку сабора Нотр-Дам, я далучаюся да твайго смутку, а таксама да смутку вернікаў тваёй дыяцэзіі, усіх жыхароў Парыжа і французаў. У гэтыя святыя дні, якія нагадваюць пра муку Езуса, Яго смерць і ўваскрасенне, я запэўніваю вас у маёй духоўнай блізкасці і маёй малітве”, - напісаў Папа.

Пантыфік разумее, што катастрофа паўплывала на “нацыянальны сімвал, блізкі сэрцу парыжан і французаў, незалежна ад іх перакананняў”. Ён назваў Нотр-Дам “архітэктурнай жамчужынай калектыўнай памяці”.

Францішак падзякаваў пажарным за мужнасць і выказаў надзею, што, дзякуючы рэканструкцыі, Сабор застанецца “візітнай карткай” горада, “знакам веры тых, хто пабудаваў яго”, “архітэктурнай і духоўнай спадчынай Парыжа, Францыі і чалавецтва”.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 красавіка 2019, 13:44