ҽ

Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Саюзу італьянскіх правінцый Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Саюзу італьянскіх правінцый 

Францішак: дабрабыт забяспечваецца салідарнасцю, а не прагрэсам

Найноўшыя тэхналогіі і навуковы прагрэс няздольныя пабудаваць гарманічнае грамадства, выкараніць беднасць і сацыяльную эксклюзію. Для гэтага патрэбны салідарнасць і ахвярнасць, лічыць Папа.

Пра гэта Францішак казаў 27 красавіка 2019 г. падчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў асацыяцыі Саюз італьянскіх правінцый.

На пачатку сустрэчы Пантыфік падзякаваў кіраўніцтву і членам арганізацыі за “шчодрае ахвяраванне”, здзейсненае ў фонд Апостальскай элемазінарыі, і менавіта на перспектыве ахвярнасці і дабрачыннасці пабудаваў свой зварот да гасцей.

Францішак заўважыў, што хуткае развіццё найноўшых тэхналогій і прагрэс у галіне навуковых ведаў аб’ектыўна не могуць “спарадзіць гарманічнае грамадства, пазбаўленае беднасці і ізалявання”, таму што “рост магчымасцей сутыкаецца з паралельным ростам патрэб, якія трэба задаволіць, месцаў, якія патрабуюць клопату, праблем, вартых уліку і прыкладання вялікіх намаганняў і рэсурсаў для выяўлення магчымых рашэнняў”.

Для гэтага, па словах Святога Айца, патрэбны разважлівыя і салідарныя высілкі ўсіх і кожнага, праца груп і асацыяцый грамадзянскай супольнасці і структур, якія ўвасабляюць грамадскую ўладу. Да іх ліку Папа далучыў і правінцыі Італіі.

“[Яны (...) утвараюць элемент злучэння і стымулу для больш пераканаўчай дзейнасці на карысць найбольш вострых патрэб мясцовых супольнасцей]”

, - адзначыў Папа.

Францішак заклікаў членаў Асацыяцыі спрыяць росту свядомасці і неабыякавасці жыхароў адносна стану жылых тэрыторый і навакольнага асяроддзя і заўважыў, што догляд за належным станам дарог, школ і іншых грамадскіх аб’ектаў павінен прылічвацца да “цэнтральных пытанняў”, якія патрабуюць адпаведнай увагі.

“[Вы добра ведаеце, якімі змястоўнымі могуць быць беражлівасць і выкліканыя ёю эканамічныя выгоды для супольнасці, калі яна валодае мудрасцю, каб інвеставаць грошы і чалавечыя рэсурсы ў прадухіленне бязладдзя, непаладак і заняпаду]”

, - сказаў Святы Айцец.

На заканчэнне сустрэчы Францішка пажадаў гасцям з мужнасцю і рашучасцю працягваць сваю працу, каб ператвараць правінцыі Італіі ў “гарнізоны і рухаючыя цэнтры мыслення, здольнага ставіць мэты сапраўды ўстойлівага развіцця, гарманічна ўключаючыся ў велізарную сетку стасункаў і дасягненняў, здзейсненых прыродай, гісторыяй, працай і розумам папярэдніх пакаленняў”.

Саюз італьянскіх правінцый – гэта асацыяцыя, у якой прадстаўлены ўсе тэрытарыяльныя суб’екты Італіі, акрамя аўтаномных Трэнта, Бальцана і Аосты. Аказвае тэхнічную і палітычную падтрымку гэтым тэрыторыям, адстойвае іх сацыяльныя, эканамічныя і культурныя інтарэсы ў італьянскім парламенце і ўрадавых колах краіны.\

Навіна ў фармаце аўдыё
27 красавіка 2019, 15:18