ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа дасць старт ініцыятыве “Праграміраванне дзеля міра”

Францішак дасць старт ініцыятыве пад назвай “Праграміраванне дзеля міра”. Цырымонія пройдзе 21 сакавіка 2019 г. у рымскім палацы св. Калікста, у якім знаходзіцца сядзіба Папскага фонда “Scholas Occurentes”.

Падчас урачыстай інаўгурацыі пройдзе тэлемост, падчас якога Папа паразмаўляе з юнакамі і дзяўчатамі з розных частак свету.

Дзякуючы ініцыятыве, моладзь будзе вучыцца асновам праграміравання з увагай да этычных пытанняў і праблем міра. У якасці настаўнікаў выступяць эксперты ў галіне ІТ, а вучняў – маладыя людзі, якія прымаюць удзел у праектах пад эгідай “Scholas Occurentes”.

“Scholas Occurrentes” – гэта сетка адукацыйных праграм, ініцыяваных Францішкам падчас яго служэння ў Аргентыне. Яна аб’ядноўвае каля 400 тыс. дзяржаўных і рэлігійных адукацыйных устаноў у больш чым 70 краінах свету, якія супрацоўнічаюць у сферы спорту, мастацтва і тэхналогій. У 2015 г. Святы Айцец надаў ініцыятыве статус Папскага фонду.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 сакавіка 2019, 10:33