ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік паедзе ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій

Францішак паедзе з пілігрымкай у тры краіны Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Аб гэтым паведаміла 27 сакавіка 2019 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Прымаючы запрашэнне дзяржаўнага і касцёльнага кіраўніцтва, Францішак здзейсніць Апостальскі візіт у Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій. Ён будзе праходзіць з 4 па 10 верасня 2019 г. Пантыфік наведае Мапуту ў Мазамбіку, Антананарыву на Мадагаскары і Порт-Луі на Маўрыкіі.

Праграма падарожжа будзе апублікавана пазней ва ўстаноўленым парадку.

27 сакавіка 2019, 12:19