ҽ

Папа Пій ХІІ Папа Пій ХІІ 

Францішак вырашыў адкрыць архівы пантыфікату Пія XII

Францішак прыняў рашэнне адкрыць архівы Святога Пасаду, якія датычаць пантыфікату Пія XII, у перыяд з 2 сакавіка 1939 г. па 9 кастрычніка 1958 г. Даследчыкі змогуць убачыць дакументы праз год.

2 сакавіка 2020 г. Ватыканскі сакрэтны архіў дасць доступ да 151 тыс. пазіцый. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра рукапісы шматлікіх выступленняў Эуджэніа Пачэлі, а таксама тэксты ў якія ён уласнаручна ўносіў праўкі.

З дакументамі кваліфікаваным даследчыкам можна будзе азнаёміцца бясплатна і свабодна. Адзіным патрабаваннем з’яўляецца валоданне адпаведнай навуковай або ўніверсітэцкай ступенню і рэкамендацыйны ліст ад акрэдытаванага гістарычнага навукова-даследчага інстытута або прафесара, кампетэнтнага ў галіне гістарычных даследаванняў.

Цікавасць даследчыкаў да пантыфікату Пія XII вельмі высокая, паколькі ён прыйшоўся на час глабальных гістарычных змен і Другой сусветнай вайны.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 сакавіка 2019, 13:00