ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа моліцца за ахвяр трагедый у Бангладэш і Ліберыі

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр пажару ў Бангладэш і абвалу шахты ў Ліберыі. Спачувальныя тэлеграмы скіраваў ад імя Францішка кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Паведамляецца, што Папа са смуткам прыняў паведамленні аб гібелі і раненнях людзей. Ён запэўнівае ў салідарнасці з усімі пацярпелымі, а таксама абяцае малітву за супакой загінулых і выздараўленне параненых. Святы Айцец выказвае падтрымку супрацоўнікам ратавальных службаў, моліцца аб суцяшэнні для ўсіх.

Пажар у старым квартале Дакі выбухнуў у чатырохпавярховым доме ноччу 21 лютага 2019 г. і хутка распаўсюдзіўся на суседнія дамы. У выніку трагедыі загінулі па меншай меры 80 чалавек.

Абвал шахты па здабычы залатой руды ў Гбаніпэі ў Ліберыі, у выніку якога загінулі каля 40 чалавек, здарыўся некалькі дзён таму. Паводле мясцовых СМІ, вялікая група шахцёраў знаходзілася на яе тэрыторыі нелегальна. Шахта была даўно закрыта ў сувязі з немагчымасцю гарантавання бяспечных умоў працы.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лютага 2019, 12:01