ҽ

Падчас прац ватыканскага саміту. Ілюстрацыйнае фота Падчас прац ватыканскага саміту. Ілюстрацыйнае фота 

Папа гатовы супрацоўнічаць з усімі ў барацьбе з злоўжываннямі

Мы хочам, каб усе дзеянні і месцы ў Касцёле заўсёды былі бяспечнымі для непаўналетніх, каб прымаліся ўсе магчымыя меры для прадухілення злачынстваў, заявіў Францішак.

24 лютага 2019 г., пасля малітвы “Анёл Панскі”, вернікі пачулі кароткую прамову Папы, прымеркаваную да завяршэння ватыканскага саміту па абароне непаўналетніх. Ён нагадаў, што факты сексуальнага насілля з боку духавенства выклікалі сур’ёзны скандал, і адзначыў, што гэтай праблемай Касцёл заняўся калегіяльным чынам, пачуў голас ахвяр, маліўся і прасіў аб прабачэнні ў Бога і пакрыўджаных.

“Мы зразумелі нашу адказнасць, наш абавязак рэалізацыі справядлівасці ў праўдзе, радыкальнай адмовы ад усіх форм злоўжывання ўлады, сумлення і сексуальнага выкарыстання”, - сказаў Папа.

Францішак запэўніў, што гатовы супрацоўнічаць з усімі людзьмі добрай волі і ўсімі станоўчымі сіламі грамадства ва ўсіх краінах і на міжнародным узроўні, каб да канца перамагчы чуму гвалту ў дачыненні да малалетніх.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 лютага 2019, 13:22