ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак наведае Неапаль

Папа адправіцца ў Неапаль, каб прыняць удзел у сустрэчы на тэму: “Тэалогія пасля “Veritatis Gaudium” у кантэксце Міжземнамор’я”. Аб гэтым 11 лютага 2019 г. паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Францішак наведае італьянскі горад 21 чэрвеня 2019 г. Форум арганізаваў Папскі тэалагічны факультэт Паўднёвай Італіі. Папа прыбудзе сюды каля 9.00. Яго прывітаюць: мясцовы арцыбіскуп, кардынал Крэшчэнца Сэпэ, Вялікі канцлер факультэта, біскуп Франчэска Марыно, і генеральны настаяцель Ордэна Езуітаў, кс. Артура Соса Абаскаль. Адкрытае пасяджэнне будзе праходзіць на плошчы перад будынкам факультэту.

Францішак ужо быў з пастырскім візітам у Неапалі чатыры гады таму, 21 сакавіка 2015 г.

Апостальская Канстытуцыя “Gaudium Veritatis”, аб касцёльных універсітэтах і факультэтах, была апублікавана год таму, 29 студзеня 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лютага 2019, 13:15