Пантыфік на “Анёл Панскі” пра “культуру міласэрнасці”
Францішак спаслаўся на словы Езуса з сённяшняга Евангелля, дзе гаворыцца пра любоў да ворагаў, і нагадаў, што падыход, калі на абразу і крыўду рэагуюць любоўю, нарадзіў у свеце новую культуру – “культуру міласэрнасці”, галоўнымі героямі якой з’яўляюцца мучанікі ўсіх часоў.
Езус дасканала ведае, што любоў да ворагаў знаходзіцца за межамі нашых здольнасцей, але менавіта дзеля гэтага Ён стаў чалавекам, каб ператварыць нас у людзей, здольных да вялікай любові, заўважыў Пантыфік. Ён адзначыў, што Хрыстус жадае, каб Божая любоў перамагла ў кожным сэрцы над нянавісцю і крыўдай, а логіка любові была адметнай рысай хрысціяніна.
, - адзначыў Францішак.
Святы Айцец нагадаў, што матывам нашага прабачэння іншых з’яўляецца тое, што Бог першым дараваў нам. “Калі не прабачым цалкам, не можам чакаць, што прабачаць нам”, - дадаў ён.
На завяршэнне Папа заклікаў: “Няхай Дзева Марыя дапаможа нам, каб нашыя сэрцы глыбока ўспрынялі святое слова Езуса, палаючае, нібы агонь, якое нас змяняе і дазваляе нам рабіць дабро без узаемнасці, паўсюль даючы сведчанне пра перамогу любові”.