ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец паінфармаваны аб падзеях у Венесуэле

Святога Айца, які зараз знаходзіцца ў Панаме, пастаянна інфармуюць пра тое, што адбываецца ў Венесуэле. Ён уважліва сочыць за развіццём падзей у краіне і моліцца за ахвяр насілля і за ўсіх венесуэльцаў.

Аб гэтым паведаміў кіраўнік Залы Друку Алесандра Джызоці. Апостальская Сталіца падтрымлівае ўсе намаганні, якія дазваляюць спыніць пакуты мясцовага насельніцтва.

Таксама кардынал Балтасар Порас Кардоса, Апостальскі адміністратар архідыяцэзіі Каракаса, які знаходзіцца ў Панаме на Сусветных днях моладзі, заклікаў сілы бяспекі сваёй краіны паважаць права людзей на пратэст і нагадаў аб праве святароў да маніфестацый, “калі яны не з’яўляюцца іх асноўнымі дзеючымі асобамі, без палітычных лозунгаў і з братнім стаўленнем”. Неабходна проста “суправаджаць і абараняць людзей, асабліва тых, хто найбольш уразлівы, і даць ім надзею, радасць і мір”, - лічыць венесуэльскі кардынал.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 студзеня 2019, 10:59