ҽ

Папа падчас сустрэчы з вернікамі на "Анёл Панскі" Папа падчас сустрэчы з вернікамі на "Анёл Панскі" 

Папа: місія Касцёла павінна быць “імплантавана” ў місію Езуса

13 студзеня 2019 г., у нядзелю Хросту Пана, Францішак прысвяціў сваю медытацыю перад малітвай “Анёл Панскі” менавіта гэтаму сакрамэнту. Ён нагадаў вернікам пра адказнасць, якая вынікае з яго.

Прапануем поўны тэкст разважання Пантыфіка:

“Сёння, у канцы літургічнага перыяду Божага Нараджэння, мы адзначаем свята Хросту Пана. Літургія запрашае нас да больш поўнага пазнання Езуса, нараджэнне Якога мы нядаўна адзначалі. Вось чаму Евангелле (Лк 3,15-16 21-22.) распавядае пра два важных элементы: адносіны Езуса з людзьмі і Яго сувязь з Айцом.

У апісанні хросту Езуса Янам Хрысціцелем у водах Ярдана мы бачым, перш за ўсё, ролю народа. Езус знаходзіцца сярод людзей. Гэта не толькі фон сцэны, але і істотны кампанент падзеі. Езус, перш чым апусціцца ў ваду, “пагружаецца” ў натоўп, злучаецца з ім, цалкам прымаючы ўмовы жыцця чалавека, падзяляючы ўсё, акрамя граху. У сваёй Боскай святасці, поўнай ласкі і міласэрнасці, Сын Божы стаў целам для таго, каб узяць на сябе і знішчыць грэх свету. Такім чынам, сённяшняе свята з’яўляецца Богаяўленнем, таму што, прыходзячы прыняць хрост ад Яна, сярод людзей свайго народа, якія пакутуюць, Езус дэманструе логіку і сэнс сваёй місіі.

Яднаючыся з людзьмі, якія просяць Яна аб хросце пакаяння, Езус таксама падзяляе іх глыбокае імкненне да ўнутранага абнаўлення. І Дух Святы, Якi сышоў на Яго “ў цялесным выглядзе, як голуб” (Лк 3, 22), з’яўляецца прыкметай таго, што з Хрыстом пачынаецца новы свет, “новае стварэнне”, якое ўключае ў сябе ўсіх тых, хто прымае Хрыста ў сваім жыцці. Таксама да ўсіх нас, хто адраджаецца з Езусам у хросце, накіраваны словы Айца: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я” (Лк 3, 22).

“[Любоў Айца, якую мы атрымалі ў дзень хросту, з’яўляецца полымем, што гарыць у нашых сэрцах і патрабуе ад нас падтрымання праз малітву і міласэрнасць.]”

Першым элементам быў Езус, пагружаны ў гушчы людзей. Другім элементам, які падкрэслівае евангеліст Лука, з’яўляецца “пагружэнне” Езуса ў малітву, у зносіны з Айцом, пасля Яго “пагружэння” ў народ і ў воды Ярдану. Хрост з’яўляецца пачаткам публічнага жыцця Езуса і Яго місіі ў свеце ў якасці Пасланніка Айца, каб паказаць Яго дабрыню і любоў да людзей. Гэта місія ажыццяўляецца ў пастаянным і дасканалым адзінстве з Айцом і Святым Духам. Таксама і місія Касцёла і кожнага з нас, каб быць вернай і плённай, павінна быць “імплантавана” ў малітву і місію Езуса.

“[Гаворка ідзе пра няспыннае адраджэння евангелізацыі і апостальства малітвы, каб даваць дакладнае хрысціянскае сведчанне, не на аснове нашых чалавечых праектаў, але ў адпаведнасці з планам і стылем Бога.]”

Дарагія браты і сёстры, свята Хросту Пана з’яўляецца добрай магчымасцю, каб з удзячнасцю і даверам аднавіць нашы хросныя абяцанні, беручы на сябе абавязак жыць у адпаведнасці з імі ў нашай паўсядзённасці. Акрамя таго, вельмі важна, як я ўжо казаў некалькі разоў, ведаць дату свайго хросту. Я мог бы задаць вам пытанне: хто з вас ведае дату свайго хросту? Вядома, не ўсе! Калі нехта з вас не ведае, давайце, калі вернецеся дадому, спытайце аб гэтым сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, дзядзькаў, хросных, сяброў сям’і: калі я быў ахрышчаны / ахрышчана? І не забывайцеся пра яе; няхай гэта будзе дата, захаваная ў сэрцы, якая адзначаецца кожны год.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра

Няхай Езус, Які збавіў нас не дзякуючы нашым заслугам, але для таго, каб засведчыць велізарную дабрыню Айца, зробіць нас міласэрнымі да ўсіх. Няхай Дзева Марыя, Маці Міласэрнасці будзе нашым правадыром і нашым прыкладам”, - сказаў Пантыфік.

Францішак памаліўся з вернікамі “Анёл Панскі”, удзяліў усім сваё благаслаўленне, а затым павітаў сабраных на плошчы св. Пятра.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 студзеня 2019, 13:28