ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак: Божае святло зыходзіць з тых, хто яго прымае

Божае святло зыходзіць на тых, хто яго прымае, падкрэсліў Папа падчас св. Імшы, якую цэлебраваў з нагоды ўрачыстасці Аб’яўлення Пана. Літургія прайшла 6 студзеня 2019 г. у ватыканскай базыліцы.

У гаміліі Пантыфік зазначыў, што слова “Эпіфанія” азначае Аб’яўленне Пана, Які аб’яўляецца ўсім народам, прадстаўленым мудрацамі. “Такім чынам адкрываецца цудоўная рэчаіснасць Бога, Які прыйшоў да ўсіх: Ён прымае і любіць кожную нацыю, мову і народ. Сімвалам гэтага ёсць святло, якое дасягае і асвятляе ўсё”, - зазначыў Папа.

У той жа час здзіўляе спосаб, якім аб’явіўся Пан: Ён нарадзіўся не ў каралеўскім палацы ў Іерусаліме, але ў сціплай стаенцы ў Бэтлееме. Пры гэтым ніводзін з тагачасных зямных уладароў не ўсведамляў, што Валадар гісторыі нарадзіўся ў іх час. Божае слова прыйшло не да іх, а да чалавека, які ўцёк у пустыню – да Яна Хрысціцеля.

“Мы можам падумаць: было б лепш, калі б зорка Езуса з’явілася ў Рыме над Палацінскім пагоркам, з якога Аўгуст валадарыў над светам; тады б уся імперыя стала адразу хрысціянскай. Або, калі б асвяціла палац Ірада і ён мог бы рабіць дабро замест зла. Аднак, Божае святло прапануецца, а не навязвацца; асвячае, а не асвятляе. Гэта заўсёды вялікая спакуса – блытаць святло Бога з агеньчыкамі свету”, - заўважыў Пантыфік.

“[Як часта мы ішлі за спакуслівым ззяннем ўлады і самарэкламавання, перакананыя, што аказваем добрую паслугу Евангеллю! Але так мы скіроўвалі святло ў няправільны бок, таму што Бога там не было. Яго ласкавае святло ззяе ў пакорнай любові]”

, - дадаў ён.

Францішак звярнуў увагу на спробы Касцёла “выпраменьваць уласнае святло”. “Але гэта не мы з’яўляемся святлом чалавецтва. Мы з’яўляемся луной, якая, нават сваімі ценямі, адлюстроўвае сапраўднае святло: Пана, Які ёсць святлом свету. Ён, а не мы. Божае святло зыходзіць з тых, хто яго прымае”, - дадаў ён.

Спасылаючыся на заклік прарока Ісаі: “Устань, свяціся” (60,1), Пантыфік падкрэсліў, што нельга заставацца нерухомымі, проста ведаючы дзе нарадзіўся Месія, што адпавядае паставе кніжнікаў з палаца Ірада. Трэба, аднак, вырушыць у шлях, як зрабілі біблійныя мудрацы.

Напрыканцы гаміліі Папа заклікаў вернікаў спытацца ў сябе, ці прынеслі і яны, як мудрацы, дары нованароджанаму Хрысту? “Евангелле дае нам, калі так можна сказаць, спіс падарункаў: золата, кадзіла і міра. Золата, якое лічыцца каштоўным элементам, нагадвае, што Богу павінна быць дадзена першае месца. Яму трэба пакланяцца. Але, каб рабіць гэта, трэба пазбавіць першага месца сябе і адчуць сябе патрабуючымі, не самадастатковымі. Кадзіла сімвалізуе адносіны з Панам, малітву, якая як водар узыходзіць да Бога. Каб даваць водар кадзіла павінна гарэць. Таксама і малітва павінна “спальваць” крыху часу, траціць яго на Пана. Трэба рабіць гэта па-сапраўднаму, а не на словах. Адносна ўчынкаў – міра, з’яўляецца алеем, які выкарытоўваўся, каб з любоўю намасціць цела Езуса, знятае з крыжа. Пан радуецца, калі мы клапоцімся пра целы, пазначаныя пакутамі, пра Яго самае слабое цела, цела тых, хто застаўся ззаду...”, - сказаў Святы Айцец.

Рэпартаж з базыліцы св. Пятра
Навіна ў фармаце аўдыё
06 студзеня 2019, 10:32