ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак салідарны з тымі, хто святы правядзе далёка ад сям’і

Папа выказаў салідарнасць з тымі, хто будзе святкаваць Божае Нараджэнне ўдалечыні ад Радзімы і сям’і. Словы падтрымкі ён скіраваў падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі.

“Паслязаўтра ўжо Божае Нараджэнне, і мае думкі скіраваныя, у прыватнасці, да сям’яў, якія ў гэтыя дні ўз’ядноўваюцца: тыя, хто жыве ўдалечыні ад сваіх бацькоў, вяртаюцца дадому; сваякі імкнуцца сустрэцца... Гэта цудоўна і важна: Божае Нараджэнне правесці разам з сям’ёй”, - заўважыў Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі”.

Асаблівыя словы Пантыфік адрасаваў да тых, хто па многіх прычынах не мае магчымасці святкаваць у сямейным коле. “Сёння я хацеў бы звярнуцца, у прыватнасці, да ўсіх, хто знаходзіцца далёка ад сваёй сям’і і ад сваёй зямлі. Дарагія браты і сёстры, наш Нябесны Айцец не забыўся пра вас і не пакінуў вас. Калі вы хрысціяне, я жадаю ў Касцёле знайсці сапраўдную сям’ю, дзе дадуць адчуць братэрскую цеплыню любові. А ўсім іншым кажу: дзверы хрысціянскай супольнасці адчыненыя, Езус нараджаецца для ўсіх і кожнаму дорыць Божую любоў”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 снежня 2018, 13:04