ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак павіншаваў з Божым Нараджэннем армію Італіі

З нагоды святаў Божага Нараджэння папа Францішак скіраваў адмысловае віншавальнае відэапасланне салдатам Італьянскай арміі, якія нясуць вайсковую службу на радзіме і за яе межамі.

26 снежня 2018 г. кароткі відэаролік быў размешчаны ў афіцыйным акаўнце Facebook Італьянскай арміі.

Звяртаючыся да вайскоўцаў, Пантыфік падкрэсліў, што “перажываць свята Божага Нарадэжэння далёка ад полымя любові сям’і і радзімы складана”, аднак падбадзёрыў іх, сказаўшы, што яны “слаўныя і мужныя”. Святы Айцец падзякаваў членам Італьянскай арміі “за гэтую адвагу” і запэўніў у духоўнай блізкасці да іх “не толькі сваёй удзячнасцю, але і малітвай”.

“Малюся, каб вашая служба, якая ўвасабляе ахвяру і адначасова служэнне любові да радзімы, спрыяе росту вашых сэрцаў на дарозе служэння. Няхай Пан благаславіць вашую руплівасць, вас і вашыя сем’і. Няхай дакранецца да вашых сэрцаў”, - пажадаў папа Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 снежня 2018, 12:10