ҽ

Лагатыпы візіту Папы ў Балгарыю і Македонію Лагатыпы візіту Папы ў Балгарыю і Македонію 

Францішак наведае Балгарыю і Македонію

Пантыфік адправіцца з Апостальскімі візітамі ў Балгарыю і Македонію. Аб гэтым 13 снежня 2018 г. паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Прымаючы запрашэнне палітычных уладаў Рэспублік і кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла, Яго Святасць Францішак здзейсніць два Апостальскіх падарожжы: 5-7 мая 2019 г. ён будзе знаходзіцца ў Балгарыі, дзе наведае гарады Сафія і Ракаўскі, 7 мая 2019 г. ён правядзе ў горадзе Скоп’е ў Былой югаслаўскай Рэспубліцы Македонія, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Праграма пілігрымкі будзе апублікавана пазней.

Візіт у Балгарыю пройдзе пад дэвізам “Мір на зямлі”. На яго лагатыпе змешчаны балгарскі сцяг і зямны шар з фрагментам карты балканскага рэгіёну. Пад кампазіцыяй віднеюць рукі, выкананыя ў колерах сцягу Святога Пасаду.

“Не бойся, малы статак” (Лк 12б 32) – так гучыць дэвіз падарожжа ў Былую югаслаўскую Рэспубліку Македонія. Лагатып выкананы ў форме карты краіны, на фоне якой змешчана выява Францішка, што благаслаўляе народ. Паколькі візіт будзе адбывацца ў Скоп’і, родным горадзе Маці Тэрэзы, знізу ў лагатыпе быў змешчаны блакітны элемент з габіту заснаванай ёй Кангрэгацыі Місіянерак Любові.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2018, 12:50