ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абнародавана афіцыйная праграма візіту Папы ў ААЭ

Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала праграму Апостальскага падарожжа Францішка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яно адбудзецца 3-5 лютага 2019 г.

Святы Айцец вылеціць з Рыма 3 лютага ў 13.00. Яго прыбыццё ў Прэзідэнцкі аэрапорт Абу-Дабі чакаецца каля 22.00.

На наступны дзень, 4 лютага, апаўдні пройдзе цырымонія прывітання Пантыфіка ў Прэзідэнцкім палацы і афіцыйны візіт да наследнага прынца Абу-Дабі, шэйха Мухамада ібн Зайда Аль Нахаяна.

У 17.00 запланавана прыватная сустрэчы Папы з членамі Рады мусульманскіх старэйшын, якая пройдзе ў Вялікай мячэці шэйха Зайда. Праз гадзіну Францішак прыбудзе на Міжрэлігійны міжнародны форум у сталічным Мемарыяле заснавальнікаў. Ён звернецца з прамовай да ўдзельнікаў.

5 лютага раніцай Святы Айцец наведае катэдральны касцёл у Абу-Дабі, затым будзе цэлебраваць Эўхарыстыю на тэрыторыі спартыўнага комплексу “Зайд Спортс Сіці”. Пасля літургіі Пантыфік накіруецца ў Прэзідэнцкі аэрапорт Абу-Дабі адкуль, пасля афіцыйнай цырымоніі развітання, вылеціць у Рым. Прылёт Папы ў аэрапорт “Чампіна” запланаваны на 17.00.

Апостальскі візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стане 26-й замежнай паездкай Францішка. Ён пройдзе па запрашэнні шэйха Мухамада ібн Зайда Аль Нахаяна і мясцовага Касцёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2018, 11:50