ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў моладзь супрацоўнічаць у місіі Касцёла

Пантыфік заклікаў маладое пакаленне ўключыцца ў абвяшчэнне веры і супрацоўнічаць у місіі Касцёла. Словы Францішка прагучалі 21 кастрычніка 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

“Сёння мы адзначаем Сусветны дзень місій, з тэмай “Разам з моладдзю нясём Евангелле ўсім”. Разам з маладымі людзьмі – гэта шлях! І гэта рэальнасць, што, дзякуй Богу, мы перажываем у гэтыя дні ў рамках Сінода, прысвечанага ім: слухаючы і залучаючы іх, мы знаходзім шмат прыкладаў маладых людзей, якія знайшлі ў Езусе сэнс і радасць жыцця. Часта яны сустрэлі Яго дзякуючы іншым маладым, якія ўжо былі часткай гэтай супольнасці братоў і сясцёр, якой ёсць Касцёл”, - сказаў Пантыфік.

Сусветны дзень місій адзначаецца ў трэцюю нядзелю кастрычніка. Да яго прымеркаванае адмысловае папскае пасланне. “Дарагая моладзь, не бойцеся Хрыста і Яго Касцёла! У іх вы знойдзеце скарб, які напоўніць жыццё радасцю. Кажу вам з уласнага досведу: дзякуючы веры, я знайшоў фундамент для сваіх мар і сілы, каб іх рэалізаваць”, - напісаў Францішак у сваім сёлетнім пасланні.

Папа звярнуўся да моладзі з запрашэннем стаць місіянерамі
Навіна ў фармаце аўдыё
21 кастрычніка 2018, 12:26