ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа пра тэракт у ЗША: мы ўсе паранены гэтым актам насілля

Святы Айцец выказаў свае спачуванні насельніцтву ЗША ў сувязі з нападам на сінагогу ў горадзе Пітсбург, які адбыўся 27 кастрычніка 2018 г. У выніку тэракту загінулі па меншай меры 11 чалавек.

“Выказваю маю блізкасць гораду Пітсбург, у Злучаных Штатах Амерыкі, і асабліва яўрэйскай супольнасці, якая ўчора стала ахвярай жудаснага нападу на сінагогу. Няхай Найвышэйшы прыме ў свой супакой тых, хто загінуў, суцешыць іх сем’і і падтрымае параненых. Па-сутнасці, мы ўсе былі паранены гэтым бесчалавечным актам насілля. Няхай Пан дапаможа нам загасіць ачагі нянавісці, якія палаюць ў нашых грамадствах, умацоўваючы сэнс чалавечнасці, павагі да жыцця, маральных і грамадскіх каштоўнасцей, а таксама святую боязь Бога, які з’яўляецца Любоўю і Айцом усіх”, - падажаў Пантыфік на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Зварот Папы ў сувязі з тэрактам у ЗША
Навіна ў фармаце аўдыё
28 кастрычніка 2018, 12:47