ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Святы Айцец: браць прыклад з новых святых

“Хачу падзякаваць кардыналам, біскупам і святарам, што прыбылі з розных куткоў свету, каб прыняць удзел у гэтай кананізацыі”, - сказаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 14 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“Маю поўную павагі падзяку накіроўваю афіцыйным дэлегацыям многіх краін для ушанавання новых святых, якія ўнеслі ўклад у духоўны і сацыяльны прагрэс сваіх краін”, - адзначыў Святы Айцец. У асаблівы спосаб Пантыфік прывітаў каралеву Сафію з Іспаніі і прэзідэнтаў Італіі, Чылі, Сальвадору і Панамы.

Папа падзякаваў усім за ўдзел у кананізацыі, асабліва узгадваючы дэлегацыю Англіканскай Царквы, на чале з Роуэнам Уільямсам, арцыбіскупам Кентэрберыйскім на пенсіі ды вялікую групу прадстаўнікоў Італьянскай Асацыяцыі Хрысціянскіх Работнікаў (ACLI), якая пастаянна ўшаноўвае папу Паўла VI.

Прывітаўшы ўсіх пілігрымаў і тых, што аб’ядналіся з плошчай Святога Пятра за пасрэдніцтвам радыё і тэлебачання, Папа запрасіў узнесці малітву да Панны Марыі: “А зараз звернемся ў малітве да Панны Марыі, першай і дасканалай вучаніцы Пана, каб дапамагала нам браць прыклад з новых святых”.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2018, 13:37