ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік нагадаў пра патрэбу ў ружанцовай малітве за Касцёл

Штодзённа маліцца на Ружанцы на працягу кастрычніка, каб адбіць напады д’ябла, які жадае раздзяліць Касцёл, заклікаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 7 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“Сёння, у свята Маці Божай Ружанцовай, асабліва вітаю вернікаў, якія сабраліся ў санктуарыі ў Пампеях на традыцыйную малітву, якую з гэтай нагоды ўзначаліў кардынал Марыё Дзэнары, Апостальскі нунцый у Сірыі. Зноў заклікаю маліцца на Ружанцы кожны дзень на працягу кастрычніка, завяршаючы яго антыфонай “Тваёй абароне” і малітвай да св. Міхала Арханёла, каб адбіць напады д’ябла, які жадае раздзяліць Касцёл”, - сказаў Папа.

Кастрычнік – месяц, прысвечаны ў Каталіцкім Касцёле ружанцовай малітве. Яна спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя, балесныя, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 кастрычніка 2018, 13:14