ҽ

Папа падчас XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў Папа падчас XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў 

Папа на завяршэнне Сінода: зараз час, каб бараніць Касцёл

Зараз час, каб бараніць Касцёл, падкрэсліў Папа ў прамове на завяршэнне XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, з якой звярнуўся вечарам 27 кастрычніка 2018 г. у Сінадальным зале.

“Гэта мы з’яўляемся адрасатамі Выніковага дакумента”, а не “людзі звонку”, зазначыў Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Асамблеі. “Зараз Святы Дух дае нам дакумент, каб ён працаваў у нашым сэрцы”, - сцвердзіў ён.

Францішак заклікаў з дапамогай малітвы і пакаяння бараніць святасць Касцёла ад нападаў “Вялікага абвінаваўцы” – д’ябла. Нягледзячы на грахоўнасць сыноў Касцёла, сам Касцёл, які з’яўляецца Маці, не павінен быць заплямленым, падкрэсліў Святы Айцец.

“Таму я прасіў на працягу гэтага месяца, які закончыцца праз некалькі дзён, маліцца на Ружанцы, маліцца да св. Арханёла Міхала, маліцца да Маці Божай, каб заўсёды баранілі Маці-Касцёл. Працягнем рабіць гэта. Зараз складаны час, бо Абвінаваўца праз нас здзяйсняе напады на Маці, а Маці не кранаюць. Гэта я ад усяго сэрца хацеў сказаць на завяршэнне Сінода”, - падкрэсліў Францішак.

Зварот Папы да ўдзельнікаў Сінода Біскупаў
Навіна ў фармаце аўдыё
28 кастрычніка 2018, 10:46