ҽ

Папа Францішак і лідэр рок-гурта "U2" Бона Папа Францішак і лідэр рок-гурта "U2" Бона 

Францішак сустрэўся з лідэрам рок-гурта “U2” Бона

Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ірландскага рок-музыканта і вакаліста гурта “U2” Пола Дэвіса Х’юсана, больш вядомага пад сцэнічным псеўданімам Бона.

Сустрэча, якая працягвалася больш за паўгадзіны, адбылася вечарам 19 верасня 2018 г. у Доме св. Марты – ватыканскай рэзідэнцыі Святога Айца. Сваім візітам Бона хацеў выказаць падтрымку дзейнасці адукацыйнага праекта для дзяцей і моладзі “Scholas Occurentes”, ініцыятарам якога з’яўляецца сам Папа.

У размове з журналістамі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы музыкант назваў Францішка “надзвычайным чалавекам для надзвычайнай эпохі”. Ён паведаміў, што абмяркоўваў з Папам розныя пытанні, сярод якіх “будучыня эканомікі і спрыянне ўстойліваму развіццю”, што патрабуе “адукацыі на ўсіх узроўнях, ад самага ніжэйшага да найвышэйшага”.

Адбыўся абмен думкамі на тэму аховы навакольнага асяроддзя. Гаворка ішла і пра энцыкліку Францішка “Laudato si’”, якую музыкант назваў “філасофскай прапановай устойлівага развіцця для змены таго, што адбываецца на макраэканамічным узроўні”.

Адной з тэм аўдыенцыі сталі сексуальныя злоўжыванні ў Касцёле. Пантыфік распавёў музыканту пра намаганні, якія прыкладаюцца для выкаранення гэтай ганебнай з’явы. Бона прызнаўся, што ўбачыў на твары Францішка глыбокі жаль.

Акрамя музыкі, Бона актыўнай займаецца гуманітарнай дзейнасцю. Ён вядомы сваімі намаганнямі на карысць абароны навакольнага асяроддзя і адмены даўгоў краін трэцяга свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2018, 11:34