ҽ

Францішак і Прэзідэнт Ірландыі Майкл Хігінс Францішак і Прэзідэнт Ірландыі Майкл Хігінс 

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Ірландыі

Францішак здзесніў візіт у рэзідэнцыю Прэзідэнта Ірландыі, дзе адбылася афіцыйная цырымонія яго прывітання на ірландскай зямлі.

Прэзідэнцкі палац – белы будынак сярэдзіны XVIII cт. – знаходзіцца ў сямнаццаці кіламетрах ад дублінскага аэрапорта, на тэрыторыі сталічнага “Фенікс-Парка” – аднаго з самых вялікіх паркаў у Еўропе, у якім Папа будзе цэлебраваць урачыстую Эўхарыстыю на заканчэнне Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Перад уваходам у рэзідэнцыю Францішка сустракаў Прэзідэнт Ірландыі Майкл Хігінс з жонкай, у прысутнасці ганаровай варты і некаторых прадстаўнікоў дзяржаўных і касцёльных уладаў. Пасля таго, як былі выкананы дзяржаўныя гімны Папа пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

“[З удзячнасцю за падрыхтаванае для мяне прывітанне, запэўніваю ірландскі народ у маіх малітвах, каб Усемагутны Бог вёў і абараняў вас]”

- напісаў ён.

Пасля прыватнай размовы з Майклам Хігінсам Святы Айцец пасадзіў дрэва ў садзе прэзідэнцкай рэзідэнцыі, што рабіў таксама Ян Павел ІІ падчас візіту ў гэту краіну ў 1979 г. Затым Папа накіраўся ў Дублінскі замак, дзе адбылася яго сустрэча з прадстаўнікамі палітычных уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

25 жніўня 2018, 11:50